Дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце праходзіць Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе таксама адзначалі гэта свята. На працягу дня на перапынках гучалі песні на роднай мове. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў квэсце “Знайдзі смачныя беларускія словы”, флэшмобе “Маё любімае беларускае слова, а таксама з радасцю рабілі сэлфі з любімай беларускай кнігай. Вынікам свята стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Не пакідайце ж мовы роднай…”. Вершы беларускіх аўтараў, песні на роднай мове, беларускія народныя танцы не змаглі нікога пакінуць раўнадушнымі. Усе адчулі цеплыню, шчырасць і пяшчоту беларускага слова.