Государственное учреждение образования "БОЛЬШЕУХОЛОДСКАЯ средняя школа Борисовского района"
телефон: +375177 79 67 23; +375177 79 67 88 (факс)
email: upkuholoda@rooborisov.by
ул. Элькинда Виктора, дом 2, 222147, д.Большая Ухолода, Борисовский район, Минская область, Республика Беларусь

Дзень роднай мовы

21.02.2024
Дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце праходзіць Міжнародны дзень роднай мовы.  У нашай школе таксама адзначалі гэта свята. На працягу дня на перапынках гучалі песні на роднай мове. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў квэсце “Знайдзі смачныя беларускія словы”, флэшмобе “Маё любімае беларускае слова, а таксама з радасцю рабілі сэлфі з любімай беларускай кнігай.  Вынікам свята стала літаратурна-музычная кампазіцыя  “Не пакідайце ж мовы роднай…”. Вершы беларускіх аўтараў, песні на роднай мове, беларускія народныя танцы не змаглі нікога пакінуць раўнадушнымі.  Усе адчулі  цеплыню, шчырасць і пяшчоту беларускага слова.

Версия сайта для слабовидящих