"З любоу́ю да роднага слова". Пад такой назвай з 16 па 20 лютага у́ нашай установе адукацыі прайшоу́ Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучням было прапанавана шмат разнастайных мерапрыемствау́ па мове і літаратуры: свая гульня Скарбы роднай зямлі", віктарына- прыгода "Падарожжа па краіне Беларусь", інтэлектуальная гульня " Знау́цы роднай мовы", флэш-батл "Перакладчыкі". На працягу тыдня дзеці разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, спаборнічалі і выбіралі лепшага перакладчыка, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на роднай мове. Вельмі спадабаліся дзецям музычныя перапынкі, на якіх гучалі песні на беларускай мове, акцыя "Размау́ляй са мной па-беларуску", дзе вучні перакладалі словы і атрымлівалі цукеркі.