Государственное учреждение образования "Большеухолодская средняя школа Борисовского района"
телефон: 79 67 23; 79 67 88 (факс)
email: upkuholoda@rooborisov.by
222147, Борисовский район, д. Большая Ухолода, ул. Элькинда, 2

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

24.02.2024
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

“Мова родная – мова модная”. Пад такой назвай з 19.02.2024 па 23.02.2024 у нашай установе адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу тыдня было праведзена многа разнастайных мерапрыемстваў: інтэлектуальнае спаборніцтва ”Белаведы”, акцыя пажаданняў роднай мове “Далучы сваю далонь”, гульня-квэст “Найвялікшае сонца – мая беларуская мова”, квэст “Знайдзі смачныя беларускія словы”, флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Не пакідайце ж мовы роднай…”, літаратурная гасцёўня “Я маці абавязаны прапіскаю…” і інш. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вучні нашай установы напісалі ў рэжыме анлайн-трансляцыі Рэспубліканскі дыктант па беларускай мове . Тыдзень беларускай мовы прайшоў цікава і займальна. Хочацца спадзявацца, што вынікам Тыдня будзе павышаная цікавасць вучняў да вывучэння роднай мовы.

Версия сайта для слабовидящих