Государственное учреждение образования "Большеухолодская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Большеухолодская средняя школа Борисовского района"

телефон: 79 67 23; 79 67 88 (факс)
222147, Борисовский район, д. Большая Ухолода, ул. Элькинда, 2

"Праз смуту стагоддзяў прыйшло да нас слова"

07.09.2026
"Праз смуту стагоддзяў прыйшло да нас слова"

У пачатку верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства — свята роднай мовы, кнігі і багатай культурнай спадчыны беларускага народа. У рамках гэтага свята ў нашай установе 5 верасня прайшло мерапрыемства «Праз смуту стагоддзяў прыйшло да нас слова», прысвечанае гісторыі беларускага пісьменства і асобе славутага першадрукара Францішка Скарыны.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі звярнуліся да вытокаў беларускага кнігадрукавання, пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Францішка Скарыны, яго адукацыяй, навуковай дзейнасцю і значэннем для развіцця беларускай культуры.
Завяршылася мерапрыемства гістарычнай віктарынай «Наш Скарына». Удзельнікі адказвалі на пытанні пра жыццё першадрукара, яго адукацыю, кнігавыдавецкую дзейнасць і спадчыну, а таксама ўспомнілі гарады Беларусі, у якіх адзначалася свята.
Мерапрыемства стала добрай магчымасцю яшчэ раз нагадаць пра значэнне кнігі, роднай мовы і гістарычнай памяці. Францішак Скарына пакінуў пасля сябе вялікую духоўную спадчыну, якая і сёння з'яўляецца важнай часткай беларускай культуры. Як падкрэслівалася падчас сустрэчы, нам ёсць кім і чым ганарыцца, а памяць пра славутых людзей неабходна захоўваць і перадаваць наступным пакаленням.

Версия сайта для слабовидящих