6 верасня у́ нашай установе адукацыі прайшло мерапрыемства "Праз смуту стагоддзяу́ дайшло да нас слова", прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа у́ гісторыю нашай краіны, даведаліся, чым гарады-сталіцы свята у́збагацілі беларускую літаратуру і культуру і якую эстафету яны перададуць Лідзе. У канцы мерапрыемства дзеці зразумелі, што гэтае свята стала сімвалам адзінства славян, умацавання духоу́ных каштоу́насцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць і паважаць продкау́. Пісьменства з'ядноу́вае мінулае, сучаснае і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняу́.