На працягу шасці дзён у нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках Тыдня былі запланаваны і праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы: конкурс эрудытаў, гульня-віктарына, інтэлектуальнае спаборніцтва, літаратурная віктарына. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах, праяўлялі цікавасць да беларускага слова, гісторыі свайго народа, скарбаў народнай мудрасці.