Апошні дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў цікава, так як супаў са святам роднай мовы 21 лютага. З раніцы песні на беларускай мове гучалі па ўсёй школе і стваралі святочны настрой. Вельмі спадабалася ўсім акцыя “Разгадай фразеалагізм – атрымай цукерку”. Вучні з задавальненнем тлумачылі значэнне фразеалагізмаў на роднай мове. Фінальным акордам тыдня беларускай мовы і літаратуры і Дня роднай мовы стала інтэрактыўная гульня “Мова родная – мова модная”, якая сабрала ў актавай зале вучняў 5-11 класаў. Дзеці выконвалі цікавыя заданні, тлумачылі прыказкі, разгадвалі эмодзі. У канцы мерапрыемства ўсе вучні, якія прысутнічалі ў зале, спявалі песню “Беларуская мова”.