ГУО «Большеухолодский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа Борисовского района»

ГУО «Большеухолодский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа Борисовского района»

ул.Элькинда Виктора, д 2, 222147, дер. Большая Ухолода, Борисовский район, Минская область

"Письмо другу"

Жывым, нама трэба пазнаваць сябе,

ісці глыбей да цяжкае разгадкі :

хто мы былі і хто нашы нашчадкі.

Мікола Арочка

 

Мая  родная вёска – Вялікая Ухалода. Тут  нарадзілася я, мае бацькі, тут пражылі ўсё жыццё мае бабуля і дзядуля, дзяды і прадзеды. Калі вы будзеце ехаць па шашы Брэст-Масква, то на мосце праз р.Бярэзіну зірніце направа. Перад вамі раскінецца панарама нашай вёскі, якая раскінулася на гарыстай мясцовасці. Здаецца, што хаты збягаюць з горкі,  імкнучыся хутчэй дабегчы да ракі (дадатак 1). Навогул, ваколіцы Ухалоды багатыя прыгожымі краявідамі: лес, рэчка, возера,  дзе я так люблю бавіць свой вольны час.

Мне здавалася, што я ведаю ў сваёй весцы кожную сцежку, кожную  вуліцу і завулак. Але аднойчы, калі мы з сябрамі ішлі па вуліцы Цагельнай, нашу ўвагу прыцягнуў  бетонны слуп ўзбоч дарогі.  Адмеціны  на ім яўна гаварылі аб тым, што раней тут мацавалася нейкая шыльда (дадатак 2).

З расказаў сваёй бабулі, якая ў дзяцінстве тут жыла, я  ведала, што Цагельнай называецца гэта вуліца таму, што да Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся цагельны завод. Якраз амаль на гэтым месцы стаяла печ для абпальвання цэглы. У навакольным лесе яшчэ да гэтага часу можна бачыць мноства ям, з якіх калісьці бралі гліну.

“Цагельня” або “горы”( так называюць  ў вёсцы гэтую ваколіцу) , прыметна не толькі тым, што гэта самае высокае месца ў акрузе. Гэта любімая зона адпачынку дзятвы розных часоў - мая бабуля, а потым мама разам з аднагодкамі бавілі тут свой вольны час : летам  збіралі арэхі, гулялі “ў вайну”, зімой “горы” звінелі ад дзіцячых галасоў да самай цемры – дзятва каталася на санках, лыжах.

У кожнай гары была свая назва: “Лысая гара” (дадатак 3), вельмі крутая “Смерць-далінка” (дадатак 4). На жаль, пры будаўніцтве птушкафабрыкі самую вялікую гару – “Вінадорыну”- знішчылі. Адсюль вазілі пясок. Цяпер на тым месцы размяшчаецца закінуты кар`ер (дадатак 5).

 З часам горы зараслі лесам (дадатак 6), але зімой тут і цяпер можна сустрэць дзяцей, якія прыходзяць пакатацца на санках і лыжах.

Мясцовы жыхар Буцневіч Аляксандр Фаміч,  які многа год працаваў брыгадзірам у саўгасе “Гвардыя,  паведаў, што ў пачатку 80-х  гадоў тут праводзілі даследванні аспіранты ці  студэнты ( ён ужо не памятае ) інстытута гісторыі. Па іх даручэнню Аляксандр Фаміч займаўся ўстаноўкай гэтага памятнага знака.

На шыльдзе было напісана :“Помнік археалогіі. Гарадзішча. Ахоўваецца дзяржавай.” На жаль, яна была выраблена з алюмінію,  і знайшліся людзі, для якіх каштоўнасць любой рэчы  вымяраецца рублём – яе здалі на металалом. Мы з аднакласнікамі вырашылі аднавіць  гэты памятны знак, але патрэбна было атрымаць пацверджанне атрыманых  звестак.

У кнізе “Памяць. Барысаў. Барысаўскі раён” , у энцыклапедычным даведніку “Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны”  звестак пра наша Гарадзішча мы не знашлі.

Далейшы пошук прывёў нас на сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе нам пацвердзілі, што ў Барысаўскім раене ёсць гарадзішча Цагельня,  і параілі звярнуцца  да   даведніка “Помнікі археалогіі і культуры Рэспублікі Беларусь”.

У сельскай бібліятэцы мы знайшлі гэтую кнігу , дзе прачыталі:

Гарадзішча.

За 1,5 км. на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Цагельня. Пляцоўка авальная, памеры 36*20 м, умацавана 2 валамі і ўзвышаецца над наваколлем на 4 м. Адкрыў у 1920 г.А.Рынейскі, абследаваў у 1979 г. Ю.А.Заяц. Раскопкі не праводзіліся.

У Інтэрнэце ёсць  звесткі аб указаных вучоных(дадатак 7). На жаль, іх ужо няма ў жывых.

Мы з  аднакласнікамі Палазнікам Косцем і Конанам Мікітай вырабілі новую шыльду, якую нам дапамог замацаваць  мой тата (дадатак 8).

Цяпер, прагульваючыся па вуліцы Цагельнай, мы з гонарам паказваем і расказваем нашым сябрам аб гісторыі гэтага месца. Матэрыялы нашага даследвання мы перадалі ў кабінет гісторыі.

Шмат таямніц захоўвае гісторыя нашай вёскі, таму нам ёсць яшчэ над чым працаваць- вырашылі мы.

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

 

Дадатак 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3